Брэстаўчанку выселяць з дома пазасудова?

Жыхарка Брэста Галіна Шыбайла паведаміла Еўрарадыё, што ў хуткім часе яе могуць без рашэння суда выселіць з дома, які ідзе пад знос.
Пра гэта ёй паведамілі выселеныя з удзелам судовых выканаўцаў суседзі. Судовыя выканаўцы гатовыя былі высяляць і Галіну Шыбайла, аднак яе не было дома. Ёсць звесткі, што гвалтоўнае высяленне людзей мае быць закончанае ў панядзелак.

Нагадаем, сужэнцы Шыбайла ўжо 16 гадоў як разведзеныя. Спадарыня Шыбайла мае вылучаную ёй рашэннем уладаў асобную кватэру, за якую плаціла 13 гадоў. Гэтая кватэра таксама разам з домам пойдзе пад знос, але, на паперах, без людзей. Сужэнцы Шыбайла і іх дарослы сын будуць перарэгістраваныя на плошчу 17 кв.м у аднапакаёвую кватэру на ўскрайку горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі