Брэстаўчане пратэстуюць супраць "расійскіх гастарбайтэраў"

У адным з  жыллёвых кааператываў Брэста пайшла хваля супраць найму небеларускіх сантэхнікаў. Жыхары нават пачалі збіраць подпісы супраць. Жанчына-чалец кааператыва сказала Еўрарадыё: – Мне растлумачыў тут адзін таварыш, што яны ўжо гэтую каманду сюды накіравалі. І я на праўленні сказала: ніякіх расіян, яны яшчэ да нас толькі свае шчупальцы пачынаюць запускаць. Але я ўсіх людзей настрою, што яны не будуць тут абслугоўваць.

Магчыма, што занепакоенасць чальцоў жыллёвага кааператыву дарэмная. У фірме "Кампетэнт", якая выступіла пасярэднікам у працаўладкаванні сантэхнікаў, Еўрарадыё заявілі, што іх сантэхнікі - "нашыя людзі, якія пэўны час працавалі ў Расіі і ўжо працаўладкаваліся ў іншым месцы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі