Брэсцкія памежнікі затрымалі балівійца без візы

Брэсцкія памежнікі затрымалі балівійца без візы

Зранку 7 лютага ў цягніку "Масква-Парыж" брэсцкія памежнікі выявілі 44-гадовага грамадзяніна Балівіі, які ехаў без беларускай візы ў пашпарце, інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта.

Канчатковым пунктам падарожжа балівійца была сталіца Францыі. На думку беларускіх памежнікаў, мужчына ехаў не як турыст, а як шукальнік лепшых умоў жыцця ў Еўрасаюзе. 

Мужчыну затрымалі і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі. Яму пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на пяць гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі