Брэсцкі суд аштрафаваў палкоўніка Барадача, валюта канфіскаваная

Вінаватым у спробе недазволенага перамяшчэння цераз мяжу валюты прызнаны Маскоўскім раённым судом горада Брэста палкоўнік Уладзімір Барадач, былы камандзір брыгады спецназу ў Мар'інай Горцы. Валюта ў суме 7 тысяч 320 еўра будзе абернутая ў даход дзяржаве. Акрамя таго, на Барадача накладзены штраф у памеры 175 тысяч рублёў
Вось што распавёў у інтэрв'ю Еўрарадыё Уладзімір Барадач:

"Я чакаў такога рашэння, і я з ім не згодзен. Мяне вінавацілі ў адміністрацыйным правапарушэнні, хоць фактычна яго не было. Гэта бачна з супярэчлівых паказанняў сведкі, які 8 сакавіка ўвесь час сядзеў у сваім кабінеце. Відэафайл, прадэманстраваны ў судзе, гэта толькі адзін урывачны эпізод. На ім няма пачатку, як я запаўняю дэкларацыю. Няма размовы з старшым інспектарам Сакольскіх. Няма гуку".


Барадач адзначыў, што ў яго не было ніякіх матываў прыхавана правозіць валюту. Суду ён прадаставіў копію дамовы з грамадзянінам Нямеччыны на куплю аўтамабіля, сведчанні з аддзялення “Беларусбанка”, дзе былі аформленыя дарожныя чэкі звыш сумы, дазволенай для правозу законамі Рэспублікі Беларусь.

Асабліва шакавала суддзю Іну Цівунову паведамленне Ўладзіміра Барадача, што 10 сакавіка ён яшчэ раз перасёк мяжу ў Брэсце і перамясціў цераз яе зноў 7 тысяч 320 еўра і чэкі. Гэтым разам не было ні двух калідораў, ні тлумачэнняў, маўляў, “кошт вырашэння пытання паўтары тысячы”, сказаў спадар Барадач.

Уладзімір Барадач упэўнены:

"Я раблю тую карысную справу, што спыню гэтых людзей. Беспакаранасць ап’яняе іх. Ім баяцца даваць адпор, дык вось я за іх. Мусіць жа нехта быць першым".

Палкоўнік Барадач напісаў касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Акрамя таго, ён атрымаў у Брэсцкай пракуратуры адказ, што яго заява пра спробу схіліць яго даць хабар прынятая да разгляду.


Глядзі таксама:

 Справа “палкоўнік Барадач супраць мытні”: відэафайл праглядаюць серыямі

Справу “палкоўнік Барадач супраць Брэсцкай мытні” разгледзяць 30 сакавіка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі