Брастаўчанін уцёк з лякарні і скраў акардэон
56-гадовы жыхар Камянецкага раёна прыехаў на лецішча ў вёсцы Вярховічы і пабачыў, што замок сарваны, а з хаты зніклі рэчы, піша прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
З хаты зніклі посуд, прадукты харчавання, пасцельная бялізна, музычны цэнтр, акардэон і парадны мундзір яго бацькі.
Міліцыянты высветлілі, што крадзеж учыніў непрацуючы 43-гадовы брастаўчанін, які знаходзіцца на прымусовым лячэнні ў гэтай жа вёсцы. Мужчына ўцёк з лякарні і абакраў чужую хату. Скрадзеныя рэчы ён аддаў на часовае захоўванне аднавяскоўцу пацярпелага.
Праваахоўнікі вярнулі рэчы гаспадару. Мужчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманны.
Па факце крадзяжу Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.