Вы тут

БПЦ заклікае ўстрымацца ад удзелу ў набажэнствах

Вернікі на Вербніцу / Reuters

Сінод Беларускай праваслаўнай царквой звярнуўся да вернікаў з-за сітуацыі з каранавірусам. У пасланні яны раяць хворым не хадзіць у храмы, ўхваляюць паводзіны тых, хто сышоў у самаізаляцыю для прафілактыкі і заклікаюць прытрымлівацца санітарных нормаў.

"Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заклікае строга прытрымлівацца санітарных нормаў, рэкамендаваных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь".

Тым людзям, у якіх выявіліся прыкметы сезонных вірусных захворванняў: падвышаная тэмпература цела, насмарк, боль у горле, цяжкасці з дыханнем. Прапануецца ўстрымацца ад удзелу ў грамадскіх набажэнствах і звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

"Свецкім, якія дзеля клопату пра здароўе блізкіх пераходзяць на рэжым самаізаляцыі і ў сувязі з гэтым прыпыняюць свой удзел у грамадскіх набажэнствах на час эпідэміі, такія паводзіны не залічваюцца ў грэх".

БПЦ нагадвае, што ў гэтым годзе можна будзе паглядзець набажэнствы ў анлайн-трансляцыі.

Пры гэтым храмы не будуць закрывацца, у тым ліку ў велікодныя дні. Але падчас набажэнстваў у храмах сьвятары павінны строга прытрымлівацца адмысловай інструкцыі. У епархіях, дзе эпідэміялагічны ўзровень больш складаны, могуць прымяняцца больш строгія санітарныя нормы.

Што тычыцца Вербнай нядзелі і Вялікадня, якія пройдуць 12 і 19 красавіка, то тут настойліва рэкамендуецца праводзіць асвячэнне вербаў і пасхальнай ежы выключна на прыхрамавых тэрыторыях пад адкрытым небам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.