Вы тут

Борыс Джонсан паклаў нагу на стол на сустрэчы з Эмануэлем Макронам (відэа)

Эмануэль Макрон і Борыс Джонсан / Reuters

Першы візіт брытанскага прэм'ер-міністра Борыса Джонсана ў Францыю адзначыўся скандалам. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам Джонсан паклаў нагу на кававы столік.

Відэа гэтага інцыдэнту выклаў у сацсеткі журналіст канала SkyNews. Фатограф Reuters таксама зафіксаваў дзіўны ўчынак брытанскага палітыка

Журналіст SkyNews выказаў меркаванне, што Макрон пажартаваў, быццам столік можа стаць неблагой падстаўкай для ног, а Джонсан у адказ прадэманстраваў гэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.