Большасць затрыманых у Адэсе — грамадзяне Расіі і жыхары Прыднястроўя

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на МУС Украіны, агулам затрымана 172 чалавекі. Частку з іх адпусцілі пасля правядзення следчых дзеянняў, а 127 чалавек застаюцца за кратамі. Іх разглядаюць, як актыўных удзельнікаў учорашніх падзеяў. Уначы праваахоўнікі затрымалі ў Адэсе лідара мясцовай суполкі "Правага сектару" Івана Вышытага.




Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе загінулі 46 чалавек, больш за 200 былі параненыя, дзясяткі людзей знаходзяцца ў цяжкім стане.



Украінскія правахоўнікі забралі ў затрыманых агнястрэльную і траўматычную зброю, значную колькасць запальваючай сумесі. Большасць з затрыманых ідэнтыфікаваныя, як грамадзяне Расіі і жыхары Прыднястроўя. Украінскія сілавікі і палітыкі заяўляюць, што масавыя беспарадкі былі арганізаваныя з-за мяжы пры ўдзеле расійскіх дыверсійных груп у Прыднястроўі.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі