Большасць беларускіх медалёў у Пекіне заваявалі міліцыянты і вайскоўцы

Адзінаццаць з 19-ці беларускіх медалёў на Алімпіядзе ў Пекіне заваявалі супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС. На іх рахунку тры залатых, тры срэбраных і пяць бронзавых медалёў.
Як паведамляе БелаПАН, алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў з'яўляецца шарагоўцам тэрміновай службы ўнутраных войскаў. Там жа служаць чэмпіёны прапаршчык Аляксей Абалмасаў, старшы лейтэнант Вадзім Махнеў і лейтэнант Аляксандр Багдановіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі