Вы тут

Больш за 40 чалавек загінулі пры тэракце ў Кабуле

Фота: Reuters

Больш за 40 чалавек загінулі пры тэракце ў Кабуле — сталіцы Афганістана. Большасць ахвяраў — дзяржслужбоўцы, інфармуе euronews.com.

Днём 24 снежня каля міністэрства ў Кабуле выбухнуў аўтамабіль, наладаваны выбухоўкай. Потым група ўзброеных людзей ўварвалася ў будынак і захапіла ў закладнікі супрацоўнікаў Упраўлення па справах асоб з абмежаванымі магчымасцямі.

У закладніках апынуліся 350 чалавек. Аперацыя па іх вызваленні цягнулася сем гадзін. Больш за 40 закладнікаў загінулі, больш за 20 атрымалі раненні. 

Тры нападнікі былі забітыя падчас аперацыі. 

Адказнасць за тэракт пакуль што не ўзяла на сябе ні адна групоўка.