Расія прасіла Кітай паставіць беспілотнікі і адбылося гэта яшчэ ў канцы лютага, піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы. Відавочна, што расіяне хацелі іх выкарыстаць у агрэсіі супраць Украіны. Як вядома, украінскія вайскоўцы наносяць немалыя страты расійскім войскам з выкарыстаннем беспілотнікаў, якія атакуюць танкі, бронетэхніку, ракетныя і артылерыйскія ўстаноўкі.
Амерыканскі бок быў заклапочаны весткай пра просьбу Расіі наконт беспілотнікаў, пра яе было паведамлена еўрапейскім саюзнікам. Таксама ЗША правялі перамовы з прадстаўнікамі КНР. Пекін быў папярэджаны пра сур'ёзныя наступствы ў выпадку аказання ваеннай дапамогі РФ.