Блогерку Насту Пілюгіну арыштавалі на 15 сутак — нібыта, за непадпарадкаванне

Блогерку Насту Пілюгіну арыштавалі на 15 сутак — нібыта, за непадпарадкаванне

Суддзя Партызанскага раёна Мінска Міхаіл Макарэвіч асудзіў блогерку і маркетолага Насту Пілюгіну на 15 сутак арышту, піша ТГ-канал "Вясны". Дзяўчыну прызналі вінаватай у непадпарадкаванні.

Такі ж прысуд вынес Макарэвіч і Уладзіславу Піртаню.

Як распавядала Еўрарадыё, Пілюгіну і яе хлопца Уладзіслава Піртаня затрымалі 29 ліпеня. 

На судзе Наста распавяла, што ўчора ў КДБ яе дапыталі як сведку па арт. 289 КК ("Акт тэрарызму"), але падпіскі аб неразглошванні яна не давала. Дзяўчына кажа, што яе дапытвалі не па крымінальнай справе, а па біяграфіі. Пасля допыту яе завезлі дадому, дзе адбыўся ператрус. Дома быў яе хлопец, які і адчыніў дзверы. Дзяўчына адразу сама аддала бел-чырвона-белыя сцягі, бо ёй сказалі, "што лепш самой гэта зрабіць". 

Пасля ператрусу Насту затрымалі разам з Уладзіславам Піртанём. Пры гэтым іх пасадзілі ў розныя службовыя машыны: Наста была ў адной машыне з Алегам Урбановічам (сёння яго арыштавалі на 14 сутак). 

Сведчанні міліцыянта пра непадпарадкаванне Пілюгіна назвала паклёпам, бо ў РУУС яна прайшла дабраахвотна.

Адвакатка дзяўчыны хадайнічала аб праглядзе запісаў відэакамер з РУУС, якія пацвердзілі б словы Пілюгінай. Але суддзя адмовіўся, заявіўшы, што гэта толькі яе здагадкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі