Блогер, які апублікаваў новыя трэкі Guns N Roses, прызнаў сябе невінаватым

Мужчына, абвінавачаны ва ўцечцы ў Сетку некалькіх трэкаў Guns N Roses, учора ў судзе Лос-Анджэлеса зрабіў заяву аб сваёй невінаватасці. 27-гадовы Кевін Когіл, які загрузіў 9 нявыдадзеных трэкаў легендарных рокераў з альбома «Chinese Democracy» на свой блог гэтым летам, быў абвінавачаны ў парушэнні федэральнага закона аб аўтарскім праве. Когіл прызнаўся ў загрузцы трэкаў, але пасля яго арышту ўдзельнікі Guns N Roses выпусцілі зварот, у якім заявілі, што яны хоць і не падтрымліваюць яго дзеянні, але «нашы інтэрасы ў крыніцы ўцечкі».

Адзначым, што Когілу пагражаюць 5 гадоў турмы, калі яго прызнаюць вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні. Дата судовага паседжання пакуль не названая, перадае NME.com.

Новы альбом Guns N Roses «Chinese Democracy» павінен быць выпушчаны 25 лістапада.

Фота: www.nrk.no

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі