Блізнюк і Радзівонаў забілі першыя галы ў Нямеччыне ў адныя вароты

Былыя нападаючыя барысаўскага БАТЭ Генадзь Блізнюк і Віталь Радзівонаў адкрылі лік галам за свае новыя клубы.
Нямецкі "Франкфурт", які выступае ў другой нямецкай бундэслізе, у таварыскім матчы перайграў суайчыннікаў з "Сандхаўзэна" - 4:3. Беларускі нападаючы пераможцаў Генадзь Блізнюк вызначыўся на 55-й хвіліне (ён зрабіў лік 3:3), а на 72-й быў заменены.

Былы гулец БАТЭ Віталь Радзівонаў вызначыўся ў таварыскім матчы яшчэ аднаго клуба 2-й нямецкай бундэслігі "Фрайбурга" з тым жа "Сандхаўзэнам". "Фрайбург", за які выступае беларус, таксама перамог з лікам 4:3, на рахунку Радзівонава трэці забіты мяч, паведамляе "Прессбол".