Blackpaperplanes “лягчэюць” ды запісваюць EP

Мінская каманда Blackpaperplanes анансуе выхад ЕР ды пачынае працу над дэбютным альбомам. У сінгл “Vapour Images” увойдуць 2 кампазіцыі. На тытульную песню пласцінкі здымаецца кліп, тызер да якога выкладзены на старонцы гурта “Вконтакте”.

“Гэта нашы апошнія трэкі, выкананыя ў “старым” стылі. “Vapour Images” — тлустая кропка”, — тлумачыць Еўрарадыё гітарыст Blackpaperplanes Арцём.

На сінгле музыкі падсумуюць непаразуменні гурта ў поглядах на сумесную працу. Blackpaperplanes “больш-менш знайшлі сябе”, зрабіўшы сваю музыку больш лёгкай, дадаўшы электронікі і танцавальных рытмаў.

Каб праілюстраваць сваю эвалюцыю, гурт распачаў працу над дэбютным альбомам. Музыка на ім будзе лёгкая для ўспрыняцця, “без загрузу”. Паслухаць новую праграму Blackpaperplanes можна будзе падчас фэсту эксперыментальнай музыкі “I came I saw I died”, які пройдзе 30 жніўня ў Мінску.

Тэгі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі