Біятланістка Касцючэнка ўвайшла ў ТОП-10 на Кубку IBU у Швецыі

Біятланістка Касцючэнка ўвайшла ў ТОП-10 на Кубку IBU у Швецыі

Расійская лыжніца Іна Касцючэнка, якая нядаўна перайшла ў біятланісткі і далучылася да зборнай Беларусі, паказала добры вынік у спрынце на этапе Кубка IBU у Швецыі. Яна заняла 8-е месца ў гэтай гонцы.

На двух агнявых рубяжах яна зрабіла толькі адзін промах (1+0) і прайграла прадстаўніцы Швецыі Элізабэт Хогберг (0+1) 1 хвіліну і сем секунд (пераможца таксама мела адзін промах). Другое месца ў немкі Надзін Хорхлер (1+0), трэцяе — ва ўкраінкі Наталлі Белкінай (0+0).

У гонцы прымалі ўдзел яшчэ дзве былыя расіянкі, якія цяпер выступаюць за зборную Беларусі — у Ірыны Кручынкінай 28-е месца (1+3), у Арыны Яборавай (1+3) — 66-е.

У надзелю па выніках спрынту адбудуцца гонкі пераследу.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі