Billboard назваў лепшых гастралёраў

Часопіс Billboard апублікаваў рэйтынг самых паспяховых гастрольных тураў дзесяцігоддзя. Самымі прыбытковымі прызнаныя турнэ The Rolling Stones. За апошнія гады культавы брытанскі калектыў адыграў 264 канцэрты і зарабіў на іх звыш 860-ці мільёнаў долараў. Усяго выступы гурта наведалі больш васьмі мільёнаў гледачоў. Апошні маштабны тур "ролінгаў" - "A Bigger Bang Tour" - праходзіў у 2005 - 2007-ым гадах.

На другім месцы хіт-параду апынуліся ірландцы U2, якія на канцэртах зарабілі на 25 мільёнаў менш за Ролінгаў. Усяго на выступы U2 прыйшлі амаль дзесяць мільёнаў чалавек. У кастрычніку гурт завяршыў першую частку свайго турнэ "360 Degree Tour".

Трэцяе месца топ-ліста Billboard дасталася Мадоне. Агульны прыбытак спявачкі ад канцэртаў перавысіў 800 мільёнаў долараў. На шоў Мадоны пабывалі больш шасці мільёнаў гледачоў. "Sticky & Sweet Tour" - апошняя маштабная гастрольная паездка поп-зоркі - завяршылася ў верасні 2009 году.

Паводле lenta.ru
Фота: euroresidentes.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі