БХД: Спадзеў, што нас зарэгіструюць як партыю, мінімальны

Аргкамітэт партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" плануе 13 чэрвеня правесці ўстаноўчы з'езд партыі. Сёння хрысціянскія дэмакраты падпісалі з адміністрацыяй будынку дамову арэнды.

На з'езд плануецца сабраць 200 дэлегатаў і прыкладна столькі ж гасцей. На з'езде плануецца абмеркаваць пытанні будучай прэзідэнцкай кампаніі і падаць звесткі ў Мінюст, каб зарэгістраваць партыю.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Дзяніс Садоўскі.

Дзяніс Садоўскі: "Да 200 дэлегатаў будзе і госці, чакаем 300-500 чалавек. Спадзеў, што нас зарэгіструюць, мінімальны. Але трэба правесці з'езд для прыняцця рашэння па прэзідэнцкай кампаніі. Мы зробім усё ад нас залежнае, каб нас зарэгістравалі".

Таксама на з'ездзе абмяркуюць, каго з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты хрысціянскія дэмакраты могуць падтрымаць на выбарах. Раней БХД заяўляла, што не будзе вылучаць свайго кандыдата на прэзідэнцкія выбары. На мінулых выбарах кандыдатам ад БХД быў Віталь Рымашэўскі.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі