БГК імя Мяшкова прайграў у другім матчы Лігі чэмпіёнаў

БГК імя Мяшкова прайграў у другім матчы Лігі чэмпіёнаў

БГК імя Мяшкова 1 кастрычніка згуляў у Скап'е матч другога тура Лігі чэмпіёнаў. Каманда з Брэста саступіла македонскаму "Вардару" з лікам 27:31, паведамляе БелаПАН.

Брэстаўчане добра правялі першы тайм і доўга трымалі лік. Аднак пасля перапынку гульня ў БГК не пайшла, што прывяло да другой запар паразы ў турніры. У стартавым матчы чэмпіён Беларусі прайграў пераможцу Лігі чэмпіёнаў мінулага сезона – польскаму "Віве".

У гэтым сезоне ў Лізе чэмпіёнаў "мяшкоўцы" трапілі ў групу В. Акрамя акрамя "Вардара" і "Віве" іх чакаюць супрацьстаянні з нямецкім "Райн Левенам", харвацкім "Загрэбам", венгерскім "Пікам", славенскай "Цэле" і шведскім "Крыстыянстадам".

Наступны матч у Лізе чэмпіёнаў БГК правядзе 8 кастрычніка ў Брэсце супраць нямецкага "Райн Левена".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі