beZ bileta выдаюць "Кино"

Гурт beZ bileta скончыў працу над сваім новым альбомам, які атрымаў назву “Кино”.
Але пра тое якім атрымаўся трэці нумарны альбом галектыва, і ці будзе ён адрознівацца ад папярэдніх мы спыталі ў лідэра і вакаліста гурта Віталія Артыста:

«Усе нашыя дыскі адрозніваюцца адзін ад аднаго, бо мы не стаім на месцы і спрабуем прагрэсіраваць. Гэты дыск будзе адрознівацца ад папярэдняга тым, што будзе больш зраумела, пра што напісаныя песні, больш празыстыя арэнжыроўкі, да таго ж, агульнае гучанне песень стала больш фарматным, у сэнсе, што іх можна не баяцца даваць паслухаць першаму чалавеку, якога сустрэнеш. Але ў той жа час, ён не стаў меньш інтэлектуальным прадуктам, чым раней.

Па саўнду альбому магу сказаць, што на ім адчуваецца рэтра гучанне канца 80-х пачатку 90-х. Гэта не наўмысная стылізацыя, проста альбом атрымаўся вельмі лірычным. Зараз мастацтва стала больш агрэсіўным, а ў нас наадварот, альбом больш павольны і меладычны. І ў той жа час мы заўважылі, што нашае рэтра адценне супадае з асноўнымі сусветнымі музычнымі тэндэнцыямі».

Таксама Віталік адказаў нам чаму было вырашана назваць альбом менавіта «Кино»:

“Пад час працы над песнямі, мы заўважылі, што яны нагадваюць нам нейкія скончаныя гісторыі. І як нам падаецца яны падобныя на фабулу сцэнароў да кінафільмаў. Калі казаць пра саўнд, то ў гэтым альбоме можна адчуць нейкі ўплыў ад гурта “Кино”, які існаваў у пачатку 90-х. Уплыў не па тэкстах, але па духу”.

11 траўня калектыў плануе канцэртную прэм'еру “Кино” ў вялікай зале КЗ “Мінск”. Дадам, што музыкі працягваюць традыцыю, па якой на кожны выступ beZ bileta, некаторыя актыўныя фанаты могуць прайсці без квітка. Пакуль што музыкі не прыдумалі правілаў чарговага конкурсу, але бліжэй да пэзентацыі яны з’явяцца на афіцыйным сайце гурта.

Афіцыйны рэліз альбому “Кино” адбудзецца 7 траўня.

Фота: bezbileta.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі