Без Білета адсвяткуюць 8 сакавіка канцэртам па заяўках

 Заяўкі прымаюцца на старонцы гурта “В контакте” [http://vkontakte.ru/club922338] да пергаша сакавіка. Усе жадаючыя могуць пакінуць свой спіс з трох любімых песень, якія надта карціць пачуць на канцэрце. Дарэчы, цягам канцэрта можна будзе таксама пачуць любімыя песні саміх “безбілетнікаў”.

На дадзены момант “Без Білета” працуе над новым альбомам, дата выхаду якога пакуль не вызначана. Але хутчэй за ўсё канцэрт 8 сакавіка стане апошнім сольным канцэртам перад прэзентацыяй новага дыска.

Пачатак канцэрта ў 19:00. Квіткі: 25 000 (папярэдне), 30 000 (у дзень канцэрта), 60 000 (столікі). Даведкі: (029) 649 08 88, (017) 288 61 60 . Падрабязнасці на www.bezbileta.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі