Бензін у Венесуэле падаражаў у 60 разоў
![Бензін у Венесуэле падаражаў у 60 разоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1335351155.jpg.webp?itok=kkSZh6j-)
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура аб'явіў пра дэвальвацыю з 18 лютага нацыянальнай валюты адразу амаль на 59%. У той жа час улады захавалі фіксаваны курс — 10 балівараў за долар. І гэта пры тым, што курс "чорнага рынку" ў Венесуэле цяпер перавысіў ужо 1000 балівараў за адзінку амерыканскай валюты, адзначае РІА "Новости".
На гэтым фоне бензін у Венесуэле падаражаў у 14-60 разоў. І пры гэтым застаўся самым танным у свеце. Літр 95-га бензіну нават па афіцыйным курсе каштуе толькі 1,5 цэнта ЗША.