Белстат: Валавы ўнутраны прадукт Беларусі скараціўся на 4,4%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў трэцім квартале 2015 года скараціўся на 4,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Ён складаў 239,3 трлн рублёў. Пра гэта сведчыць апублікаваная другая ацэнка Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Абноўленыя дадзеныя заснаваныя на статыстычных абследаваннях арганізацый і хатніх гаспадарак, дадзеных справаздачы Міністэрства фінансаў аб выкананні бюджэту Беларусі, актуалізаваных дадзеных плацёжнага балансу Нацбанка і адміністрацыйных звестак.

У адпаведнасці з другой ацэнкай Белстата, аб'ём валавога ўнутранага прадукта ў другім квартале 2015 года знізіўся на 4,5% і складаў 207,2 трлн рублёў. У першым квартале зніжэнне складала 2,1%.