Белпошта не падпісвае на незалежны друк, спасылаючыся на Канстытуцыю (фота)

Сябра Рады Руху "За Свабоду" Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ на свой зварот да генеральнага дырэктара "Белпошты" А.І Чарняк. Нагадаем, тры тыдні таму Зарэмбюк накіраваў заяву кіраўніку РУП “Белпошта” з прапановай уключыць газеты  “Новы Час” і “Газета Слонімская” ў падпісны каталог.

"Белпошта" адмовілася ўключаць незалежныя газеты ў падпісны каталог, спасылаючыся  на... Канстытуцыю.

"Арт. 58 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыць: "Ніхто не можа быць прымушаны выконваць абавязкі, якія не прадугледжаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і яе законамі, або адмовіцца ад сваіх правоў".

Паколькі заканадаўства не абавязвае ўключаць друкаваныя выданні ў каталог, выбар друкаваных выданняў для фармавання каталога з мэтаю наступнага іх распаўсюджвання праз падпіску з'яўляецца правам РУП "Белпошты", якое рэалізуецца ім у адпаведнасці з заканадаўствам"
, — гаворыцца ў адказе на зварот.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі