"Белнафтахім" вядзе перамовы па дыверсіфікацыі паставак нафты

"Белнафтахім" вядзе перамовы па дыверсіфікацыі паставак нафты

Канцэрн "Белнафтахім" вядзе перамовы з замежнымі пастаўшчыкамі, каб дыверсіфікаваць пастаўкі нафты. Пра гэта кіраўнік канцэрна Ігар Ляшэнка распавёў у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка"

Гаворачы пра беларуска-расійскую газанафтавую спрэчку, якая завяршылася месяц таму, Ляшэнка падкрэсліў, што канцэрн перажыў не самы просты этап дэфіцыту сыравіны. Атрыманы досвед улічваецца пры фармаванні доўгатэрміновай стратэгіі развіцця. 

"Рана ці позна Расія завершыць падатковы манеўр. Не выключана, што пад ціскам Міністэрства фінансаў — ужо ў 2019-2020 гадах. Хоць дэбаты аб тэрмінах вядуцца, але відавочна: не за гарамі часы, калі ўнутраныя расейскія кошты на нафту калі не зраўняюцца, то ўшчыльную наблізяцца да сусветных каціровак", — акрэсліў чыноўнік перспектывы. Таму "Белнафтахім" цяпер шукае магчымасці атрымліваць нафту з іншых рэгіёнаў. Па словах Ляшэнкі, дыверсіфікацыя стварае дадатковую падушку бяспекі для эканамічнай устойлівасці галіны. 

Разам з тым кіраўнік "Белнафтахіма" не стаў называць краіны, з якімі ідуць перамовы. Змест перамоваў, па яго словах, з'яўляецца камерцыйнай таямніцай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі