"Белінтурыст" павязе англійскіх футбольных фанаў на экскурсію па Мінску

"Белінтурыст" вырашыў далучыцца да спорту. Нагодай стаў адборачны матч паміж зборнымі Беларусі і Англіі, якія рыхтуюцца да чэмпіянату свету 2010 года па футболе. Матч адбудзецца зусім хутка — 15 кастрычніка гэтага года. Англійскім заўзятарам, якія прыедуць глядзець гульню, "Белінтурыст" хоча прапанаваць аглядную экскурсію па беларускай сталіцы.  Па словах супрацоўнікаў кампаніі, не плануецца нічога звышардынарнага — экскурсія створаная і працуе ўжо даўно, у асноўным уключае ў сябе аб'екты архітэктурнага паказу. Тураператары маюць вялікія надзеі на гэты матч, бо на гульню са зборнай Вялікабрытаніі чакаецца прыезд не адной сотні футбольных фанатаў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі