“Белавія” плануе запусціць рэйсы ў Мюнхен і Мадрыд

“Белавія” плануе запусціць рэйсы ў Мюнхен і Мадрыд

“Белавія” плануе запусціць рэйсы ў Мюнхен і Мадрыд. Новыя кірункі беларускай авіякампаніі мусяць з’явіцца ў 2019 годзе. Пра гэта паведаміў гендырэктар кампаніі Анатоль Гусароў. Паводле яго слоў, праз год могуць з’явіцца новыя накірункі ў краіны ЕС і Сярэдняй Азіі. Што да бягучага года, то самалёты “Белавіі” могуць паляцець у расійскія гарады Растоў-на-Доне і Казань.

Таксама Гусароў паведаміў, што да канца 2021 года флот “Белавія” будзе складацца з самалётаў Embraer і Boeing. Плануецца, што іх купяць у лізінг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі