Вы тут

"Белавія" адкрывае яшчэ адзін рэйс у Грузію

Міжнародны аэрапорт імя Давіда Будаўніка ў Кутаісі / v-georgia.com

"Белавія" з 4 жніўня адкрывае яшчэ адзін рэйс у Грузію. На гэты раз у горад Кутаісі. Рэйсы будуць выконвацца ў серады і нядзелі з вылетам з Мінска ў 9:35 і прыбыццём у Кутаісі ў 13:35. Рэйс на Мінск адправіцца ў 14:25, а прыбудзе ў 16:30 (час для ўсіх аэрапортаў — мясцовы).

Квіток у адзін бок будзе каштаваць ад 85 еўра.

Самалёты "Белавія" таксама лётаюць у Тбілісі і Батумі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.