“Белавія” абяцае выстаўляць акцыйныя квіткі па чацвяргах

“Белавія” абяцае выстаўляць акцыйныя квіткі па чацвяргах

Кампанія “Белавія” будзе выстаўляць акцыйныя квіткі па чацвергах.  Такое рашэнне прынятае па выніках акцыі 2 лістапада, калі на некаторыя еўрапейскія кірункі было выкуплена каля 90% выстаўленых месцаў.

Напрыклад, у  Парыж было прададзена 1232 білетаў, у Санкт-Пецярбург — 821, Амстэрдам — 704, Прагу — 692, Барселону — 541, піша “Наша Ніва”.

Даляцець да Парыжа можна было за 34 еўра, затое вярнуцца — за 83 еўра (або адшукаць іншы варыянт праз Вільню).

Квіток у два бакі ў Санкт-Пецярбург каштаваў 59 еўра, гэта танней, чым у плацкартным вагоне на чыгунцы.

“Белавія” паведамляе, што раз на два тыдні па чацвяргах на сайце авіякампаніі будуць дадавацца квіткі па трох-пяці акцыйных кірунках.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі