Беларусы здабылі першую сланцавую нафту

Новую свідравіну пачалі рабіць у лютым у петрыкаўска-ялецкім пакладзе Рэчыцкага радовішча. У выніку асваення свідравіны Рэчыцкае радовішча атрымала прамысловы прыток нетрадыцыйнай нафты са шчыльных парод, якія характарызуюцца вельмі нізкай пранікальнасцю, інфармуе Радыё Свабода.

Да апошняга часу паклады нетрадыцыйнай нафты былі недасяжныя для беларускіх нафтавікоў. Але дзякуючы новым тэхналогіям цяпер праз новую свідравіну здабываюць 20 тон нафты ў суткі, паведамляе "Беларуснафта". Мяркуецца, што запасы нафты там могуць скласці да 700 тысяч тон. Гэта адпавядае 3% таго аб’ёму нафты, які Беларусь штогод імпартуе з Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі