Беларусы выйгралі футбольны турнір парламентароў і ўрадаў краін СНД

Футбольная каманда Палаты прадстаўнікоў выйграла міжнародны футбольны турнір парламентароў і ўрадаў краін СНД, які праходзіў у Сочы.  Як паведамляе сайт livekuban.ru, пераможцаў узнагародзілі медалямі і прызамі. Беларускую каманду прыязджаў падтрымаць ансамбль "Песняры".

Дарэчы, летась турнір таксама выйгравалі беларусы.

Адзначым, што за каманды выступалі не толькі палітыкі, але і ветэраны футбола.