Беларусы саступаюць партугальцам у матчы Кубка Дэвіса — 1:2

 Беларусы саступаюць партугальцам у матчы Кубка Дэвіса —  1:2

Беларускія тэнісісты прайгралі парную сустрэчу ў матчы першай Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса, у якім змагаюцца са зборнай Партугаліі. Сёння ў другі дзень спаборніцтваў у мінскім Палацы тэнісу  Ілля Івашка і Андрэй Васілеўскі сустрэліся з тандэмам Жаау Соуза і Педра Соуза і саступілі —  3:6, 6:7 (7:8).

Цяпер лік у матчы Беларусь —  Партугалія стаў 1:2. Калі госці выйграюць наступны адзіночны паядынак, то ўжо забяспечаць сабе вікторыю.

Сёння будуць яшчэ дзве сустрэчы: Ягор Герасімаў гуляе з Жаау Соузай, а Ілля Івашка —  з Жаау Дамінгешам.

Пасля першага дня матча лік быў 1:1: спачатку Ілля Івашка саступіў Жаау Соузе, а затым Ягор Герасімаў перамог Жаау Дамінгеша.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі