Вы тут

Беларусы атрымалі каля 100 тысяч карт паляка — палову з выдадзеных па ўсім свеце

Фота: typicalpoland.com

Каля ста тысяч карт паляка, палову з выдадзеных па ўсім свеце, атрымалі грамадзяне Беларусі. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё паведаміў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Польшчы у Беларусі Конрад Паўлік:

Мы не павінны ствараць міфаў вакол карты паляка. Для Польшчы карта паляка ― перш за ўсё маральная кампенсацыя для былых грамадзян Польшчы, для тых людзей, якія адчувалі сябе палякамі, у якіх у савецкія часы было складанае жыццё з-за таго, што яны прызнавалі сябе палякамі, адкрыта казалі пра свае карані. Таму для нас карта паляка — своеасаблівая маральная кампенсацыя гэтым людзям. Але мушу сказаць, што большаць не карыстаецца картай паляка, трымае яе як сімвал на палічцы ў кухні. Большасць людзей карыстаецца картай паляка для таго, каб атрымаць бясплатную польскую візу, ці моладзь, каб паступіць у польскае ВНУ. Мы выдалі каля ста тысяч карт паляка беларусам, гэта прыкладна палова карт, якія мы выдалі па ўсім свеце. Але, па нашай інфармацыі, нягледзячы на гэта, з Беларусі ў Польшчу з’ехала толькі каля тысячы чалавек”.