Беларускую сям’ю абяцаюць неўзабаве вызваліць з грузінскай турмы

Брэсцкая сям'я Сямёна і Ірыны Дзьячок трапіла ў грузінскую турму. 21 кастрычніка муж і жонка спрабавалі з Абхазіі трапіць у Грузію, за што і былі затрыманыя. Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, пакаранне за прыбыццё на тэрыторыі Абхазіі з расійскага боку для беларусаў магло скончыцца турэмным тэрмінам ад 2 да 4 гадоў. Па словах Савіных, МЗС Беларусі падключыўся да вырашэння гэтай справы адразу ж пасля атрымання інфармацыі. На цяперашні час ёсць падставы меркаваць, што беларусы ў бліжэйшыя дні будуць вызваленыя:

Савіных: "Намі былі арганізаваныя кантакты і кансультацыі па дыпламатычных каналах з кампетэнтнымі органамі Грузіі. Хачу адзначыць, што грузінскі бок праявіў высоккую ступень канструктывізму ва ўрэгулявяванні гэтай праблемы. У нас ёсць усе падставы меркаваць, што пытанне будзе канчаткова вырашанае ў бліжэйшыя дні і беларускія грамадзяне будуць вызваленыя".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі