Беларускую дзяўчынку, што знікла ў ЗША, утрымлівае амерыканская сям'я

Беларуская дзяўчынка, якая знікла ў ЗША і не вярнулася на Бацькаўшчыну пасля адпачынку, знайшлася. Як паведамляе "Інтэрфакс", яе ўтрымлівае амерыканская сям'я з Сан-Францыска.  Нагадаем, 17-гадовая грамадзянка Беларусі, жыхарка Барысава, не прыехала ў аэрапорт Сан-Францыска, адкуль 5 жніўня на самалёце ў Мінск мусіла выляцець група беларускіх дзяцей - агулам 25 чалавек.

Вылет беларускай групы быў адкладзены, цяпер ёй апякуецца беларускі дыпламат. Прадстаўнікі амерыканскай арганізацыі, якая прымала беларускіх дзяцей, звярнуліся ў паліцыю.

МЗС Беларусі патрабуе ад амерыканскіх уладаў "забяспечыць неадкладны вылет групы беларускіх дзяцей на радзіму ў поўным складзе", 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі