Беларускую АЭС прэзентавалі ў штаб-кватэры МАГАТЭ

Таксама гаворка ў прэзентацыі ішла пра станаўленне незалежнага рэгулюючага органа — Дзяржатамнагляду, паведамляе прэс-служба МЗС.

Беларускую дэлегацыю на сесіі МАГАТЭ 16-20 верасня ў Вене ўзначальвае першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Васіль Сцепаненка. Пасля прэзентацыі беларусы адказалі на пытанні ўдзельнікаў пра тэхнічныя аспекты і эканоміку праекта, ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў рэгіянальным кантэксце, выкананне Беларуссю міжнародных абавязанняў у рамках Канвенцыі Espoo, крытэры выбару пляцоўкі для размяшчэння АЭС.

Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі