Беларускія юніёры ўзялі “бронзу” на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне

“Бронзу” заваявалі беларускія юніёры на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне, які прайшоў у Эстоніі. У апошні дзень спаборніцтваў адбыліся змешаныя эстафеты – у дарослых і юніёраў.
Беларускі юніёрскі квартэт ў складзе Ірыны Бабецкай, Веры Каўбёнак, Віктара Кулагіна і Вадзіма Цвяткова паказаў трэці вынік, пасля расіян і ўкраінцаў. У спаборніцтвах дарослых беларуская эстафетная каманда была толькі чацвёртай.

Нагадаем, што на сусветным першынстве акрамя сённяшняй узнагароды беларускія спартсмены заваявалі два “золата” (вызначылася Наталля Сакалова ў спрынце і мас-старце) і “бронза” Веры Каўбёнак у спрынце.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі