Беларускія вайскоўцы прадавалі звесткі палякам пра сістэму СПА

Супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі Беларусі раскрылі рэзідэнтуру разведкі Польшчы, якая дзейнічала на беларускай тэрыторыі. Аб гэтым заявіў у нядзелю ў эфіры беларускага тэлеканала АНТ намеснік старшыні КДБ Віктар Вягера.
Паводле яго слоў, затрыманы пяць чалавек - былых вайскоўцаў, якія збіралі разведдадзеныя для Польшчы. У суд ужо перададзена крымінальная справа ў дачыненні да былога маёра Узброеных сіл Беларусі Уладзіміра Рускіна, экс-кіраўніка службы разведкі штаба адной з зенітна-ракетных брыгад Віктара Богдана, ваеннаслужачых радыётэхнічнай брыгады войск СПА Беларусі Карнелюка і Пяткевіча.

Яшчэ адзін фігурант гэтай справы, маёр Узброеных сіл Расіі Юрэня, мусіць з'явіцца з павіннай у Федэральную службу бяспекі Расіі. Дзеянні ўсіх абвінавачваемых былі кваліфікаваны як ажыццяўленне агентурнай разведкі на карысць замежных спецслужб. Па словах Вягеры, звесткі, якія збіралі разведчыкі, датычыліся ў асноўным сістэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі. Аднак сваімі дзеяннямі шпіёны не паспелі нанесці шкоду абароназдольнасці нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі