Беларускія "Ваўкі" ўдзельнічаюць у Бярдзянскім кінафестывалі

Беларускі фільм "Ваўкі" бярэ ўдзел у XIII Бярдзянскім міжнародным кінафестывалі, паведамляе БЕЛТА.

Карціна Аляксандра Колбышава заяўленая ў конкурснай праграме кінафоруму разам з іншымі 13 фільмамі з 11 краін.

Пачынаючы з 7 жніўня, журы ў складзе Наталлі Варлей, турэцкага кінарэжысёра і сцэнарыста Айдзіна Саймана, расійскага кінаакцёра Івана Бурляева, украінскага пісьменніка, кінасцэнарыста Андрэя Куркова, і на чале з народным артыстам Украіны Міхаілам Галубовічам прыступіць да выбару пераможцаў. А вынікі конкурсу будуць падведзеныя 13 жніўня.

Беларускі фільм "Ваўкі" , уладальніка гран-пры VII Фестывалю беларускіх фільмаў, прафесійнае журы ўбачыць і ацэніць 10 жніўня.

Адзначым, што ў Бердзянску можна ўбачыць яшчэ адзін прадукт беларускай кінавытворчасці, камедыю Аляксандра Каноновіча "Дасціш фантасціш". Яна будзе прадстаўлена ў пазаконкурсным паказе.

Фота: nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі