Беларускія тэнісісты саступілі расіянам у матчы Кубка Дэвіса

Беларускія тэнісісты саступілі расіянам у матчы Кубка Дэвіса

Беларускія тэнісісты саступілі расіянам у матчы першага кола плэй-оф І Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. Гульні ў рамках гэтага матча праходзілі ў Маскве 14-15 верасня. Хоць беларускія тэнісісты істотна саступаюць сапернікам у рэйтынгу, яна годна з імі змагаліся і саступілі мінімальна.

У першы дзень беларус Ягор Герасімаў (263-е месца ў рэйтынгу АТП) прайграў расіяніну Карэну Хачанаву (25) — 6:7, 3:6. Пасля беларус Ілля Івашка (99) выйграў у Данііла Мядзведзева (35) — 7:6, 6:4.

У другі дзень Максім Мірны і Андрэй Васілеўскі вывелі Беларусі наперад, калі ў парным паядынку адолелі Карэна Хачанава і Андрэя Рублёва.

Затым Карэн Хачанаў перамог Іллю Івашка — 6:2, 6:4. Лік матчу стаў 2:2. А ў вырашальным матчы беларус Ягор Герасімаў саступіў Даніілу Мядзведзеву — 6:7, 6:3, 3:6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі