Беларускія сілавікі будуць прадаваць замежным калегам шкарпэткі і каўбасу

У пачатку жніўня сілавыя ведамствы Беларусі — МУС, КДБ, МНС, Міністэрства абароны, Памежны і мытны камітэты, а таксама Мінюст атрымалі рэкамендацыю прадаць да канца года “аналагічным ведамствам” за мяжой партыі беларускіх тавараў “для фармавання дзяржрэзерву і забеспячэння”.
Судзячы па дакуменце, напрыклад, мытнікі павінны паспрабаваць прадаць сваім замежным калегам 700 тон буракоў і морквы, 200 тон каўбасы і 40 тысяч штук мужчынскіх кашуль, 50 тысяч штук ніжняй мужчынскай бялізны, 15 тысяч пар гумовага абутку і г.д.

У КДБ рэкамендацыі больш сціплыя — ім бялізны, шкарпэтак і гумовых ботаў трэба прадаць у пяць разоў менш.

Самыя вялікія надзеі ўскладаюцца на Міністэрства абароны — яму рэкамендавана збыць толькі мэблі на 23 мільёны долараў, прадаць 11,5 тысяч тон сыра і тварагу, 2,15 тысячы тон каўбасных вырабаў, піша “Комсомольская правда в Беларуси”.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі