Беларускія правайдары пачалі блакаваць сайт kyky.org

Беларускія правайдары пачалі блакаваць сайт kyky.org, ён ужо перастаў адчыняцца праз "Космас".

Мінінфармацыі 15 чэрвеня прыняло рашэнне аб блакіроўцы сайта kyky.org. Па законе пасля прыняцця рашэння Мінінфарм цягам 3 дзён накіроўвае правайдарам копію для ўключэння сайта ў спіс заблакаваных. Цягам сутак правайдэры павінны абмежаваць доступ да сайта.

Першы пайшоў: Мінінфармацыі абмежавала доступ да сайта kyky.org

Уладальнік сайта можа звярнуцца ў Мінінфарм з просьбай аднавіць доступ. Месяц Мінінфарм правярае, ці ліквідаваў сайт парушэнні. Калі так, то доступ могуць аднавіць. Правайдар пасля атрымання адпаведнага ліста ад Мінінфарма павінен аднавіць доступ да сайта цягам сутак.

Пытанні і адказы: Як у Беларусі будуць абмяжоўваць доступ да сайтаў

Сайт вырашылі заблакаваць за інфармацыю, якая "можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам" нашай краіны. Адпаведнае паведамленне змешчанае 17 чэрвеня на афіцыйным сайце ведамства

Прэтэнзіі чыноўнікаў палягаюць у тым, што ў матэрыялах kyky.org ёсць "зняважлівыя выказванні" наконт дзяржаўнага свята — Дня Перамогі, грамадзян краіны, якія ўдзельнічалі ў яго святкаванні. Па версіі Мінінфармацыі, журналісты рэсурсу аспрэчваюць "значнасць гэтай падзеі ў гісторыі дзяржавы" і такім чынам "скажаецца гістарычная праўда пра Вялікую Айчынную вайну".

Таксама ў матэрыялах kyky.org чыноўнікі знайшлі табуяваную лексіку, зняважлівыя, а часам і абразлівыя выказванні на адрас прадстаўнікоў пэўных сацыяльных груп, нацыянальнасцяў і рэлігійных канфесіяў.

Паводле Мінінфармацыі, гэта можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, у прыватнасці, “дасягненню збалансаванасці палітычных інтарэсаў грамадзян, грамадскіх аб’яднанняў і дзяржавы, развіццю грамадзянскай супольнасці з улікам нацыянальных традыцый і асаблівасцяў”, а таксама “ўмацаванню духа патрыятызму” і “забеспячэнню гарманічнага развіцця міжнацыянальных і міжканфесійных адносінаў”.  

Што такое нацыянальныя інтарэсыКанцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі)

"Нацыянальныя інтарэсы - сукупнасць патрэбаў дзяржавы па рэалізацыі збалансаваных інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы, якія дазваляюць забяспечваць канстытуцыйныя правы, свабоды, высокую якасць жыцця грамадзян, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і ўстойлівае развіццё Рэспублікі Беларусь".

Нагадаем, 22 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да двух сайтаў, якія выкарыстоўвалі вульгарную і табуяваную лексіку, "здольную нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам рэспублікі, у прыватнасці, развіццю духоўна-маральнага патэнцыялу грамадства".

Чаму не працуюць інфармацыйныя сайты і як гэта абысці?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі