Беларускія пагранічнікі не ўзялі хабар ў грамадзянкі Латвіі

На беларуска-латвійскай мяжы затрымалі грамадзянку Латвіі за спробу даць хабар.

Яна ехала на цягніку з Расіі ў Літву і не мела транзітнай беларускай візы. Падчас праверкі дакументаў на пункце пропуска «Гудагай-1» жанчына спрабавала даць беларускім пагранічнікам 100 долараў.

Аднак яны не толькі адмовіліся, але і перадалі замежніцу астравецкім міліцыянтам.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі