Беларускія мытнікі забралі ў расіяніна гоначны аўтамабіль (фота)

Беларускія мытнікі забралі ў расіяніна гоначны аўтамабіль. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост". 51-гадовы жыхар Масквы спрабаваў незаконна ўвезці з Польшчы па "зялёным калідоры" разабраны картынг. Яго знайшлі ў аўтамабілі "Mercedes" падчас агляду.

Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, агульная вага разабранага картынга склала больш за 60 кг. Яго кошт ацанілі на 20 млн беларускіх рублёў. Выяўлены тавар у грамадзяніна Расіі забралі да рашэння суда, у адносінах замежніка пачалі адміністрацыйны працэс.

Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі