Беларускія музыкі прапіяраць новы музычны фэст(+фота)

а затым фэст “Bela Music” адкрые новыя музычныя імёны 23-га траўня на пляцоўцы аэраклуба “Баравая” мае адбыцца першы нацыянальны фэст актуальнай і папулярнай беларускай музыкі “Bela Music-2009”.



На прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы імпрэзы, Алег Хаменка – галоўны ідэолаг і мастацкі кіраўнік фестывалю, падкрэсліў імкненне новага фэсту аб’яднаць рознага кшталту фестывалі, якія праводзяць узнагароджанні, СМІ, якія ладзяць хіт-парады і якія, у сваю чаргу, будуць пастаўляць “Bela Music” сваіх пераможцаў, то бок сацыяльна-актыўных маладых музыкаў:

Алег Хаменка: “ Маладыя – не тыя гурты і музыканты, якім замала гадоў, а тыя, хто актыўныя, сацыяльна-актыўныя, творча-актыўныя музыканты, якія актуальныя на сённяшні час, якія найбольш цікавыя на сённяшні час і якія граюць сапраўды шмат канцэртаў і прапануюць сур’ёзныя праграмы”.

Паводле словаў Хаменкі, пад фармат“Bela Music-2009”і ў будучыні (фэст мае стацца традыцыйным) падпадае папулярная актуальная музыка, то бок усе гурты і выканаўцы, якія цягам вызначанага часу мелі сольныя паўтарагадзінныя выступы без выкарыстання фанаграм:
 
Алег Хаменка: “ Пад фармат трапляюць усе гурты і выканаўцы, усе, незалежна ад стылю і накірунку, якія за апошні час, ці там за вызначаны перыяд выступалі з сольнымі канцэртамі-шоў, працягласцю больш за 80 хвілін без выкарыстання фанаграмных тэхналогій жывым інструментальным акампанементам”.



Як мяркуюць арганізатары, фэст “Bela Music” не будзе запрашаць у госці замежных зорак, апроч, хіба, гуртоў з памежных з Беларуссю Беласточчыны ды Смаленшчыны, якія спяваюць па-беларуску і працуюць тым самым над развіццём беларускай культуры.



Апроч таго, арганізатары “Bela Music” абяцаюць у будучыні радаваць артыстаў сур’ёзнымі ганарарамі і займацца раскруткай новых маладых імёнаў. Аднак гэтым разам на фэсце выступяць зорныя беларускія гурты, якія і пачнуць раскрутку новага фестывальнага імя:

Алег Хаменка: “Найбольш знакавыя каманды павінны з’явіцца на гэтым фэсце ў першую чаргу таму што яшчэ не “Bela Music” раскручвае гурты, а яшчэ самі гурты павінны раскруціць вось гэтую назву, гэтую з’яву, гэтую ідэю. І на сённяшні час у нас ужо ёсць пагадненне з гуртамі “Крама”, “Нейра Дзюбель”, які прадстаріць “Рок-каранацыя”, з маім гуртом “Палац”, з гуртамі “ДетиДетей” і “Гарадзкія””.



За тэхнічную частку фестываля адказнасць на сябе ўзяла кампанія “Лінія гуку” на чале з Уладзімірам Шаблінскім. Згодна са словамі Ўладзіміра, фэст распачнецца 23-га траўня а 17-й гадзіне і працягнецца 5 гадзін. Са станцыі метро “Усход” да фестывальнай пляцоўкі будуць курсірававаць адмысловыя аўтобусы, упрыгожаныя афішамі “Bela Music”, квіток на якія будзе каштаваць 600 бел. рублёў. Што тычыцца квіткоў на фэст, дык яны паступяць ў продаж за месяц да імпрэзы, а кошт іх будзе даступны нават студэнтам:

Уладзімір Шаблінскі: “ Квіткі з’явяцца, я спадзяюся, за месяц да фестываля: з 23-га красавіка яны будуць ужо дакладна ў продажу. Квіток будзе каштаваць з аднога боку дастаткова танна, з іншага – дастаткова дорага: 15-20 тысяч бел.рублёў”.

Пляцоўка аэраклуба “Баравая” умяшчае ў сябе 15 тысяч гледачоў. Па прагнозах Уладзіміра Шаблінскага, сёлетні фэст “Bela Music-2009” можа сабраць каля 5-ці тысяч аматараў актуальнай беларускай музыкі, тым больш, што апроч фэн-зоны на пляцоўцы будзе дастаткова вольнага месца, якое, па разліках арганізатараў, можа стаць месцам сямейнага адпачынку:

Уладзімір Шаблінскі: “Мы чакаем у тым ліку сямейную публіку: у сонечны суботні дзень людзі, узяўшы пледы, змогуць прыехаць, сесці на траўцы зялёнай да таго часу і глядзець рознапланавыя і рознастылёвыя гурты”…

Арганізатары пакуль не адкрываюць імя хэдлайнера сёлетняга “Bela Music”, аднак запэўніваюць, што для гледачоў гэта станецца сапраўднай неспадзяванкай.








Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі