Беларускія гімнасткі выйгралі золата і срэбра на турніры Віталя Шчэрбы

Беларускія гімнасткі выйгралі два медалі ў шматбор'і міжнароднага турніру па спартовай гімнастыцы на прызы шасціразовага алімпійскага чэмпіёна Віталя Шчэрбы. Як нагадвае БЕЛТА, спаборніцтвы праходзяць у Мінску.  Галіна Іванец заваявала золата, а Настассі Зайцавай дасталося срэбра. Уладальніцай бронзавай узнагароды стала Роджэрс Брытані з Канады.

Мужчынская зборная Беларусі ў шматбор'і выступіла не вельмі ўдала і засталася без узнагародаў. Неблагія шанцы на медаль меў лідэр каманды Дзмітры Савіцкі, аднак ён не змог завяршыць выступ з-за траўмы. Найлепшым з беларусаў стаў Арцём Кузьмін, які заняў у выніку чацвёртае месца. Золата дасталася Антону Фокіну з Узбекістана. Другое і трэцяе месца падзялілі, набраўшы аднолькавую колькасць балаў, Аляксандр Шацілаў з Ізраіля і Раман Гісі з Швейцарыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі