Беларускія гандбалісткі пачалі з перамогі кваліфікацыю чэмпіянату Еўропы

З перамогі пачалі свае выступленні ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2008 года беларускія гандбалісткі. У стартавым паядынку ў літоўскім горадзе Паневежэс нашая зборная выйграла ў зборнай Ізраіля з лікам 40:12. 28-га лістапада беларускі згуляюць са зборнай Босніі і Герцагавіны. Таксама ў групе выступаюць каманды Літвы, Грэцыі і Ісландыі.

Па выніках турніра тры лепшыя каманды выйдуць у плэй-оф кантынентальнага першынства.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі