Беларускія футбалісты прайгралі балгарам 0:2

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе пацярпела паражэнне ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2008 супраць каманды Балгарыі.

Учора на мінскім стадыёне "Дынама" беларусы прайгралі гасцям з лікам 0:2.

Абодва мячы забіў нападаючы англійскага "Тотэнхэма" Дзімітар Бербатаў (на 28-й і 47-й хвілінах).

Голоўны трэнер нашай зборнай Юрый Пунстус на пасляматчавай прэс-канферэнцыі папрасіў прабачэння ў заўзятараў за дрэнную гульню каманды. Не абыйшлося ўчора і без скандалаў.

На 72-й хвіліне абаронца беларускай зборнай Сяргей Амельянчук, які атрымаў другую жоўтую картку, з-за чаго вымушаны прапусціць наступную гульню, не пагадзіўся з рашэннем замяніць яго на паўабаронцу Алега Страхановіча і не хацеў пакідаць поле.

У выніку, замяніцца яму ўсё ж такі давялося.

Нагадаем, паўторны матч з балгарамі нашы футалісты згуляюць у Сафіі 6 чэрвеня.


Астатнія вынікі суботняга туру:

Група "А".
Казахстан - Арменія - 1:2,
Фінляндыя - Сербія - 0:2,
Бельгія - Партугалія - 1:2,
Азербайджан - Польшча - 1:3.

Становішча каманд:

Польшча - 19 ачкоў (8 гульняў, розніца мячоў 15-6),
Партугалія - 14 (7, 15-5),
Сербія - 14 (7, 10-4),
Фінляндыя - 11 (7, 7-5),
Бельгія - 7 (7, 5-8),
Казахстан - 5 (7, 4-10),
Арменія - 4 (6, 2-7),
Азербайджан - 4 (7, 3-16).

Група "В".

Фарэрскія астравы - Італія - 1:2,
Літва - Грузія - 1:0,
Францыя - Украіна - 2:0.

Становішча каманд:

Францыя - 15 (6, 14-2),
Італія - 13 (6, 11-6),
Украіна - 12 (6, 8-6),
Шатландыя - 12 (6, 11-6),
Літва - 7 (6, 4-5),
Грузія - 6 (7, 13-13),
Фарэрскія выспы - 0 (7, 2-25).

Група "С".

Боснія і Герцагавіна - Турцыя - 3:2,
Нарвегія - Мальта - 4:0,
Грэцыя - Венгрыя - 2:0.

Становішча каманд:

Грэцыя - 15 (6, 10-4),
Турцыя - 13 (6, 16-6),
Боснія і Герцагавіна - 10 (6, 13-14),
Нарвегія - 10 (6, 13-6),
Венгрыя - 6 (6, 7-10),
Мальта - 4 (6, 5-14),
Малдова - 2 (6, 3-13).

Група "D".

Уэльс - Чэхія - 0:0,
Германія - Сан-Марына - 6:0.

Становішча каманд:

Германія - 16 (6, 27-3),
Чэхія - 14 (7, 15-4),
Ірландыя - 13 (7, 12-8),
Славакія - 9 (6, 15-11),
Уэльс - 7 (6, 8-9),
Кіпр - 4 (6, 9-16),
Сан-Марына - 0 (6, 1-36).

Група "Е".

Расія - Андора - 4:0,
Македонія - Ізраіль - 1:2,
Эстонія - Харватыя - 0:1.

Становішча каманд:

Харватыя - 16 (6, 16-4),
Расія - 14 (6, 11-1),
Ізраіль - 14 (7, 15-7),
Англія - 11 (6, 9-2),
Македонія - 7 (7, 6-7),
Эстонія - 0 (6, 0-11),
Андора - 0 (6, 1-26).

Група "F".

Ісландыя - Ліхтэнштэйн - 1:1,
Латвія - Іспанія - 0:2,

Данія - Швецыя - матч спынены арбітрам пры ліку 3:3. За хвіліну да заканчэння асноўнага часу нямецкі арбітр Герберт Фандэль выдаліў паўабаронцу гаспадароў Крысціяна Поўльсена і прызначыў пенальці ў іх вароты.

На поле выбег дацкі балельшчык, які ўдарыў суддзю. Дысцыплінарны камітэт УЕФА вывучыць рапарты арбітра і свайго дэлегата, пасля чаго прыме рашэнне адносна выніку сустрэчы.

Становішча каманд:

Паўночная Ірландыя - 13 (6, 10-7),
Швецыя - 12 (5, 9-4), Іспанія - 12 (6, 11-6),
Данія - 7 (4, 7-2), Ісландыя - 4 (6, 5-10),
Ліхтэнштэйн - 4 (6, 4-16), Латвія - 3 (5, 4-5).


Група "G"

Славенія - Румынія - 1:2;
Албанія - Люксембург - 2:0.

Становішча каманд:

Румынія - 14 ачкоў (розніца мячоў 12-4),
Галандыя - 14 (8-2),
Балгарыя - 12 (9-3),
Беларусь - 7 (9-13),
Албанія - 6 (5-6),
Славенія - 4 (5-10),
Люксембург - 0 (1-11).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі