Беларускія дзеці масава атруціліся ў санаторыі ў Сочы

Беларускія дзеці масава атруціліся ў санаторыі ў Сочы

Непрыемна скончылася для групы дзяцей з Лунінецкага раёна Брэстчыны аздараўленне ў санаторыі "Беларусь" у Сочы. Там адпачывалі 38 дзяцей ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў. Трэцяга сакавіка дзеці выязджалі дадому, і ўжо на вакзале, у чаканні цягніка, некалькім з іх стала дрэнна, media-polesye.by. У цягніку яшчэ некалькі чалавек паскардзіліся на недамаганне, кажа начальнік Лунінецкага аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Цяльпук.

З дзецьмі ехалі тры настаўнікі. Пры пасадцы ў цягнік групу суправаджаў лекар санаторыя, а затым, па дарозе, у вагон сядалі лекары-інфекцыяністы. Яны аглядалі дзяцей, аказвалі ім меддапамогу.

У санаторыі дзецям выдалі з сабой сухпайкі. Аднак пакеты не распакоўвалі да таго моманту, калі ўсіх пачало масава ванітаваць. Расійская санслужба канфіскавала гэтыя сухпайкі.

У Варонежы да цягніка далучылі вагон-рэстаран, і дзецям прапаноўвалі гарачае харчаванне. На першай беларускайц станцыі, у Добрушы, дапамагаць сталі супрацоўнікі мясцовага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Па дарозе ад Гомеля да Лунінца ў дзяцей не было клінічных праяваў, а ў Мікашэвічах і Лунінцы іх абследаваў лекар-інфекцыяніст.

Паводле медыцынскіх аналізаў, у дзяцей няма клінічных праяваў кішэчна-вірусных інфекцый. Дваім падлеткам з Мікашэвічаў рэкамендавалі хатні рэжым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі