Беларускія дыпламаты высадзілі 15 тысяч дрэваў у Смалявіцкім раёне

Беларускія дыпламаты высадзілі 15 тысяч дрэваў у Смалявіцкім раёне

Кіраўнікі і супрацоўнікі Міністэрства замежных справаў Беларусі, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан’юнктуры коштаў, а таксама іх родныя 9 красавіка прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу 2016”.

Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, беларускія дыпламаты высадзілі каля 15 тысячы высадкаў бяроз і сосен у Смалявіцкім раёне каля Кургана славы. Адзначаецца, што яны адно на 30% перавыканалі запланаваны аб’ём працаў.

”Тыдзень лесу” ладзяць у Беларусі штогод. Галоўная мэта акцыі — прапаганда беражлівага стаўлення да лесу як нацыянальнага багацця, прыцягненне грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

Сёлета акцыя прысвечаная 30-й гадавіне чарнобыльскай аварыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі